Поўныя правілы
1. Агульнае апісанне.
Рэкламная гульня праводзіцца з мэтай стымулявання продажу мабільных радыётэлефонаў гандлёвай маркі Samsung.
Кожны грамадзянін, які купіў любы мабільны тэлефон гандлёвай маркі Samsung у гандлёвых прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь, можа прыняць удзел у розыгрышы прызоў, прадастаўленых Арганізатарам.
2. Арганізатар.
ЗП «МедыяПаб», 220116, УНН 190565748, зарэгістравана ў дзяржаўным регістры юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў за №190565748 рашэннем Мінскага гарвыканкама ад 15 верасня 2004 г. №1906.
Дзейнічае на падставе дагавору №001 ад 24 лістапада 2004 г.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу ў гульні запрашаюцца ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне, і асобы без грамадзянства, якія пастаянна або часова жывуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і зарэгістраваны органамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
4. Працягласць. Рэкламная гульня праводзіцца з 1 снежня 2004 года па 15 студзеня 2005 года ўключна на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
5. Умовы, пры якіх грамадзянін становіцца ўдзельнікам розыгрышу прызоў.
Для ўдзелу ў розыгрышы прызоў рэкламнай гульні неабходна ў перыяд правядзення рэкламнай гульні:
- Набыць у любым гандлёвым прадпрыемстве Рэспублікі Беларусь (магазіне, салоне сувязі, рынку, інтэрнет-магазіне) мабільны радыётэлефон маркі Samsung, на ўпакоўках якога ёсць наклейка рэкламнай гульні ўстаноўленай формы.
- Запоўніць дзве часткі наклейкі рэкламнай гульні на ўпакоўцы, пазначыўшы IMEI (серыйны нумар), прозвішча, імя, імя па бацьку пакупніка, адрас месца жыхарства і кантактны тэлефон.
- У тэрмін не пазней як 16 студзенявыслаць адну частку запоўненай наклейкі поштай па адрасе: г. Мінск, пр-т Ф.Скарыны, 11Б, оф. 506 або звярнуцца ў адзін зцэнтраў рэгістрацыі ўдзельнікаў рэкламнай гульні, указаных у дадзеных правілах, і змясціць у спецыяльную ўстаноўленую арганізатарам у гэтым цэнтры скрыню з прарэзам дляя наклеек удзельнікаў рэкламнай гульні, вырабленую ў выглядзе «каляднага падарункавага мяшка Дзеда Мароза».
- Захаваць другую частку запоўненай наклейкі рэкламнай гульні на каробцы да атрымання прызоў.
Пералік цэнтраў рэгістрацыі ўдзельнікаў рэкламнай гульні:
1. г. Мінск, пр-т Ф. Скарыны 58, інтэрнет-цэнтр «Площ@дка» Samsung, тэл. 284-81-96
2. г. Мінск, пр-т. Машэрава, 11, м-н «МегаПлюс», тэл. 206-47-11
3. г. Мінск, вул. К. Чорнага, 8, «Ермакъ», тэл. 206-62-25
4. г. Мінск, пл. Свабоды, 17-300,«West-Line», тэл. 226-97-50
5. г. Мінск, вул. Я.Коласа, 35, УП «Мисайл», тэл. 231-70-55
6. г. Брэст, пр. Машэрава, 72, тэл. (0162)-22-14-87
7. г. Гродна, вул. Сц.Баторыя, 10, тэл. (0152) 77-36-41, 75-55-18
8. г. Віцебск, вул. Леніна, 35, тэл. (0212) 23-09-50
9. г. Гомель, пл. Прывакзальная, 1, ГК «Гомель», тэл. (0232) 55-73-08
10. г. Магілёў, пр. Міру, 6, УП «Мисайл», тэл. (0222) 26-85-31
11. г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, 146, «МегаПлюс», тэл. (0214) 51-83-23
12. г. Орша, вул. Леніна, 67, тэл. 68844, «МегаПлюс», тэл. (02161) 6-88-44
Укладышы-наклейкі, запоўненыя неразборліва, няправільна або адпраўленыя пазней за ўказаны тэрмін, разгляду не падлягаюць. Арганізатар не нясе адказнасці за памылкі, дапушчаныя пры запаўненні ўкладышаў-наклеек.
6. Прызы.
Падчас правядзення рэкламнай гульні разыгрываюцца наступныя прызы:
- 300 білетаў на дваіх на вечарынку «SAMSUNG. Вечарыся на свой густ!», што праводзіць Арганізатар 30 студзеня 2005 г. у г. Мінску па адрасе: клуб BRONX, вул. Варвашэні, 17/1.
- 3 персанальныя вечарынкі для трох пераможцаў рэкламнай гульні.
Пад персанальнай вечарынкай маецца на ўвазе аплата Арганізатарам выдаткаў на харчаванне і забаўляльную праграму ў памеры 2000000 (двух мільёнаў) беларускіх рублёў, уключаючы суму падаходнага падатку грамадзяніна-пераможца рэкламнай гульні, што падлягае ўтрыманню з сумы яго даходу і ўплаце ў бюджэт.
Персанальныя вечарынкі будуць праведзены на працягу 2 тыдняў пасля кожнага розыгрышу.
Пераможац рэкламнай гульні самастойна ажыццяўляе пошук месца правядзення персанальнай вечарынкі і ўзгадненне з адпаведным прадпрыемствам часу і ўмоваў яе правядзення.
Склад харчавання і забаўляльнай праграмы на персанальнай вечарынцы вызначаецца самім пераможцам і абмяжоўваецца коштам, указаным у дадзеных правілах. Усе паслугі і тавары для забаўляльнай праграмы павінны свабодна рэалізоўвацца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Пераможац рэкламнай гульні самастойна вызначае колькасць і склад асобаў, якія запрашаюцца на персанальную вечарынку.
Арганізатар рэкамендуе пераможцу рэкламнай гульні базавы сцэнарый забаўляльнай праграмы персанальнай вечарынкі.
7. Парадак розыгрышу і выдачы прызоў сярод удзельнікаў-грамадзян.
Арганізатар праводзіць тры розыгрышы прызоў рэкламнай гульні:
Першы розыгрыш 12 снежня 2004 года
Другі розыгрыш — 26 снежня 2004 года
Трэці розыгрыш — 20 студзеня 2005 года
Усе розыгрышы будуць праходзіць па адрасе: інтэрнет-цэнтр «Площ@дка» Samsung, г. Мінск, пр-т Ф.Скарыны, 58, тэл. 284 81 96.
Да дня правядзення кожнага розыгрышу ўсе наклейкі ўдзельнікаў рэкламнай гульні, што паступілі да гэтага моманту, дастаўляюцца ў апячатанай членам камісіі скрынцы ў месца правядзення розыгрышу.
Падчас правядзення кожнага розыгрышу ў прысутнасці патрэбнай колькасці членаў камісіі ўсе наклейкі, дастаўленыя ў месца правядзення розыгрышу, закладваюцца ў лататрон і перамешваюцца.
Пасля гэтага назначаны камісіяй чалавек вынімае наўгад сто наклеек і перадае іх старшыні камісіі. Вынятыя наклейкі вызначаюць атрымальнікаў білетаў на Навагоднюю калядную вечарынку, якую праводзіць Арганізатар 30 студзеня 2005 г. у клубе Bronx па адрасе: г. Мінск, вул. Варвашэні, 17/1.
Затым назначаны камісіяй чалавек вынімае наўгад адну наклейку і перадае яе старшыні камісіі. Вынятая наклейка вызначае ўладальніка права правядзення персанальнай вечарынкі, дата правядзення якойвызначаецца ў адпаведнасці з п. 6 дадзеных правілаў.
Білеты на Навагоднюю калядную вечарынку, што праводзіць Арганізатар 30 студзеня 2005 г. у клубе Bronx па адрасе: г. Мінск, вул. Варвашэні, 17/1, можна атрымаць у перыяд з 25 па 30 студзеня ў г. Мінску па адрасе:інтэрнет-цэнтр «Площ@дка» Samsung, г. Мінск, пр-т Ф.Скарыны, 58, тэл. 284 81 96.
Для атрымання білетаў трэба мець пашпарт або іншы належны дакумент, які пацвярджае асобу пераможца, а таксама каробку з другой часткай запоўненай наклейкі рэкламнай гульні. Без прад”яўлення другой часткі наклейкі білет не выдаецца.
Для правядзення персанальнай вечарынкі пераможцу рэкламнай гульні трэба звярнуцца на працягу 3 дзён з моманту абвяшчэння вынікаў розыгрышу да прадстаўніка Арганізатара па адрасе: г. Мінск, пр-т Ф.Скарыны, 11б, офіс 506 з 9:00 да 17:00 для падпісання пагаднення аб умовах правядзення такой вечарынкі. Для падпісання пагаднення трэба мець пашпарт або іншы належны дакумент, што пацвярджае асобу пераможца, а таксама другую частку (гл. вышэй) запоўненай наклейкі рэкламнай гульні. Без прад”яўлення другой часткі наклейкі пагадненне не падпісваецца.
Абавязацельства па ўплаце падаходнага падатку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у сувязі з атрыманнем прызоў поўнасцю ўскладаецца на пераможцаў рэкламнай гульні.
Адказнасць Арганізатара па выдачы прызоў абмежавана выключна колькасцю і відамі прызоў, указаных у п.6 дадзеных правілаў.
8. Рэгламент дзейнасці камісіі па правядзенні Рэкламнай гульні.
Персанальны склад камісіі зацвярджаецца загадам дырэктара ЗП «МедыяПаб». У склад камісіі ўваходзяць 3 чалавекі: старшыня, 2 члены камісіі.
Рашэнне камісіі прызнаецца сапраўдным пры ўмове прысутнасці не менш як паловы членаў з агульнага складу камісіі.
Старшыня камісіі вядзе пратакол правядзення розыгрышу прызавога фонду. У пратаколе адлюстроўваюцца час і месца правядзення розыгрышу прызавога фонду,звесткі аб складзе камісіі па правядзенні розыгрышу, дзеянні камісіі па правядзенні розыгрышу ў тым парадку, у якім яны мелі месца, вынікі правядзення розыгрышу з указаннем купонаў, якія выйгралі, і звестак аб пераможцах.
Пратакол падпісваюць усе члены камісіі, якія прысутнічаюць пры правядзенні розыгрышу, пасля заканчэння розыгрышу.
Пратакол пасяджэння камісіі з'яўляецца падставай для выдачы прызоў пераможцам.
9. Іншыя ўмовы.
Арганізатар не ўступае ў спрэчкі паміж удзельнікамі наконт вызначэння ўласнікаў выйгрышных прызоў і/або прэтэндэнтаў на атрыманне прызоў. Прыз атрымлівае той, на чыё імя аформлена наклейка рэкламнай гульні.
Факт удзелу ў рэкламнай гульні азначае, што ўдзельнікі згаджаюцца з тым, што іх імёны, прозвішчы, фатаграфіі, відэа- і аудыёматэрыялы і іншыя матэрыялы могуць быць выкарыстаны арганізатарам у рэкламных мэтах у любой краіне свету без уплаты якога-небудзь узнагароджанняўдзельнікам.
Пераможцам рэкламнай гульні выйграны прыз не абменьваецца, а таксама не можа быць выплачаны грашовы эквівалент яго кошту.
Удзельнікі рэкламнай гульні, якія прэтэндуюць на атрыманне прызоў, абавязаны запоўніць і падпісаць усе неабходныя дакументы, што прадастаўляюцца Арганізатарам рэкламнай гульні для атрымання прызоў.
Усе магчымыя прэтэнзіі ўдзельнікаў у адносінах да арганізацыі і ўмоваў перадачы прызоў павінны быць адрасаваны непасрэдна Арганізатару рэкламнай гульні.
Удзел у рэкламнай гульні прадугледжвае азнаямленне і поўную згоду ўдзельнікаў з дадзенымі правіламі рэкламнай гульні.